Францыск Скарына.
Францішак Скарына (да 1490 — каля 1551)
Нарадзіўся ў сям'і полацкага купца Лукаша. Першапачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У 1504—1506 гг. вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра свабодных навук (граматыкі, рыторыкі, логікі, арыфметыкі, геаметрыі, астраноміі, му-зыкі). У далейшым лёс звязвае яго з Іта-ліяй, дзе ў 1512 г. у Падуанскім універ-сітэце ён бліскуча вытрымлівае экзаме-ны на годнасць доктара лекарскіх навук. На працягу 1517—1519 гг. у Празе выдаў 22 кнігі Бібліі, перакладзеныя на зразуме-лую тады для большасці насельніцтва старабеларускую мову. Каля 1520 г.
ф. Скары.на прыехаў у Вільню, дзе засна-ваў першую ва Усходняй Еўропе друкар-ню і выдаў «Малую падарожную кніжы-цу» (1522) і «Апостал» (1525). У канцы 20-х гг. паспрабаваў зацікавіць сваімі вы-даннямі маскоўскае грамадства, але та-ды асветніка ніхто не падтрымаў, а кнігі яго былі публічна спалены як ерэтычныя. Працаваў у прускага герцага Альбрэхта, некаторы. час служыў лекарам і сакрата-ром у віленскага біскупа. 3 1535 г. Ф. Ска-ры-на жыве ў Празе, працуе еучоным са-доўнікам у каралеўскім батанічным са-дзе. Памёр каля 1551 г. у Празе.
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў.
Ф. Скарына
Пра людзей мы мяркуем па справах, якія яны здзейснілі, па спадчыне, якую яны пакінулі сваім нашчадкам. І наш славуты зямляк Францішак Скары-на — у гэтым сэнсе найярчэйшы прыклад. Ён з'яў-ляецца сімвалам усёй беларускай культуры эпохі Рэ-несансу. Гэты час называюць Адраджэннем, бо ме-навіта тады адраджаліся цэлыя народы і нацыяналь-ныя культуры, рабіліся вялікія геаграфічныя і твор-чыя адкрыцці. У эпоху Адраджэння Калумб адкрыў Амерыку, а Магелан здзейсніў першае кругасветнае падарожжа. Сучаснікамі Скарыны былі Капернік, Га-лілей, Леанарда да Вінчы, Мікеланджэла, Рафаэль, Петрарка, Шэкспір, Дантэ, Сервантэс і іишыя волаты духу — вучоныя, мастакі, пісьменнікі. Беларускія землі ўваходзілі тады ў склад Вялікага княства Літоў-скага, дзе беларуская мова выконвала ролю дзяр-жаўнай (афіцыйна да 1696 г.). Эпоха Адраджэння нарадзіла і Ф. Скарыну — чалавека невычэрпнай энер-гіі і ініцыятывы, першадрукара, вучонага-энцыклапе-дыста, асветніка-патрыёта і гуманіста, паэта, медыка, батаніка, астранома.
Добра разумеючы ролю кнігі ў грамадстве, Ф. Ска-рыва бачыў у ёй адзін з найважнейшых сродкаў куль-турнага прагрэсу і нацыянальнага Адраджэння. Яго кнігі на роднай мове сталі той паходняй, якая ўказвала людзям сапраўдны шлях у будучае, тым знічам, які саграваў і асвятляў людское жыццё ў непагадзь і завею. Для свайго вялікага пачыну — выдавецкай дзейнасці — Ф. Скарына выбраў Біблію, найбольш папулярную ў хрысціянскім свеце кнігу, у якой людзі імкнуліся знайсці адказы на самыя розныя жыццёвыя пытанні. Біблію асветнік параўноўваў з дзівоснай ра-кой, бачыў у ёй кодэкс хрысціянскай веры і маралі, крыніцу разнастайных ведаў. Гэты цудоўны помнік старажытнага пісьменства і сусветнай культуры ства-раўся на працягу XIII ст. да н. э. — II ст. н. э. на старажытнаяўрэйскай і старажытнагрэчаскай мовах. Складаецца Біблія з дзвюх частак: Старога і Новага Запаветаў. У Старым Запавеце апавядаецца пра ства-рэнне свету (паходжанне зямлі, вады, неба, рас-ліннага і жывёльнага свету, чалавека), гісторыю ізра-ільскага народа, прарокаў і прароцтвы. Поўны тэкст Старога Запавету ў католікаў і праваслаўных уключае 50 кніг, у іудаістаў і пратэстантаў — 39. Гэта пяць кніг Майсея (Быццё, Выхад, Левіт, Лічбы, Дру-газаконне), кнігі Прарокаў (Ісуса Навіна, Суддзяў, Царстваў і інш.) і Пісанні (Псалтыр, Прытчы, Хронікі, Песні).
Новы Запавет, які складаецца з 27 кніг, аб'ядноўвае чатыры евангеллі (ад Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), пасланні апосталаў, «Адкрыццё Іаана Багаслова». Кні-гі Новага Запавету прысвечаны жыццю і дзейнасці Ісуса Хрыста (нараджэнне, пакуты, смерць, уваскрэ-сенне) і яго апосталаў. У «Адкрыцці Іаана Багаслова» апісваюцца карціны канца свету і Страшнага Суда. Усе пераклады кніг Бібліі Ф. Скарына прысвяціў «людем посполитым к доброму научению». Ён хацеў пашы-рыць асвету сярод суайчыннікаў, дапамагчы простым людзям пазнаць мудрасць і навуку. 3 гэтай мэтай кожную з кніг Ф. Скарына суправаджаў прадмовамі і пасляслоўямі, якія складаюць аснову яго літаратурна-публіцыстычнай спадчыны. У іх першадрукар выказ-ваў свае грамадскія і асветніцкія погляды, заклікаў да ўмацавання правапарадку, да стварэння справядлівых заканадаўчых кодэксаў аб дзяржаве, войску, зямлі, тлумачыў незразумелыя словы і звароты, змяшчаў рэлігійныя легенды, а таксама розныя звёсткі па гісторыі, геаграфіі, этнаграфіі, філасофіі, астраноміі. Так, у «Малой падарожнай кніжыцы» Ф. Скарына змясціў позныя каляндарныя і астранамічныя звесткі (бела-рускія назвы месяцаў, знакаў задыяка) — усё тое, што неабходна было чалавеку ў дарозе. «Псалтыр» (зборнік 150 псалмоў, па якіх у сярэднявеччы вучыліся грама-це) Ф. Скарына адрасаваў «дзецям малым як пачатак усякай добрай навукі», а таксама дарослым у якасці настольнай кнігі, душавыратавальнага чытання. Псал-мы «Псалтыра», лічыць Ф. Скарына, — «гэта скарб, безліч каштоўных каменняў! Яны розную немач ду-хоўную і цялесную выганяюць! Душу і розум прасвят-ляюць! Гнеў і лютасць уціхамірваюць! Мір і пакой чыняць! Смутак і скруху адганяюць! Пачуцці ў маліт-вах даюць! Людзей зычлівымі робяць! Ласку і міласць мацуюць! Д'ябла праганяюць, анёлаў на дапамогу за-клікаюць!» Кніга «Іоў», эпіграф да якой напісаны сілабічным вершам, — гэта «зерцала доўгацярпення. Усе словы ў ёй поўныя розуму. Вершамі і загадкамі вапісана. І аб уваскрэсенні цел нашых з мёртвых у ёй ёсць». Па «Пеўніцах», на думку Ф. Скарыны, можна было навучыцца музыцы. Засвоіць арыфметыку мож-на па кнігах Майсеевых, геаметрыю і астраномію — па кнізе Ісуса Навіна.
Немалаважнае значэнне ў кнігах адводзілася тэме любові да роднай зямлі. Асветнік быў патрыетам Ай-чыны, роднай мовы, таму і праславіў ён біблейскую гераіню Юдзіф, якая выратавала свой народ, адсекшы галаву начальніку чужаземнага войска Алаферну. У сувязі з гэтай легендай Скарына выказвае свае думкі пра патрыятычны абавязак кожнага чалавека перад сваім народам, вернасць радзіме, пра бескарыслівае служэнне грамадскаму дабру, пра глыбокую прывяза-васць чалавека да зямлі, на якой ён нарадзіўся. Да свайго роднага кутка, да свайго народа, які называў «братия моя, Русь, люди посполитые», Скарына заўсё-ды ставіўся з вялікай пашанай. У прадмове да кнігі «Юдзіф» ён выказвае гэтыя ўзнёслыя думкі: «Звери, ходяіцие в пустыни, знают ямы своя; птицы, летаюіцие по воздуху, ведают гаезды своя; рыбы, плывущие по морю и в реках, чуют виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих. Тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по Бозе, к тому месту великую ласку имають». У сучаснай інтэрпрэтацыі С. Панізніка гэтыя цудоўныя словы гучаць так:
Ад нараджэння звяры,
што ў чашчобах блукаюць, —
ведаюць ямы свае;
Птушкі, паветра свідруючы, — гнёзды свае не губляюць;
Рыбы ў морах бурлівых — чуюць свой вір без памылкі;
Пчолы і іншая жыўнасць — вуллі бароняць заўжды.
Гэтак і людзі: дзе нарадзіла іх маці, на шчасце ўскарміўшы, —
Ласку да месца таго берагуць заўсягды!
Выданні Ф. Скарыны з боку тэхнічнай дасканаласці, з боку мастацкасці апрацоўкі выкананы на ўзроўні лепшых еўрапейскіх выданняў XVI ст. Высокі паліграфічны ўзровень кніг доўгі час не маглі пераўзысці галандскія і германскія друкары. Ф. Скарына ўводзіць у свае выданні ілюстрацыі як сродак раскрыцця ў мастацкіх вобразах зместу кнігі. Усіх ілюстрацый (акрамя арнаментыкі і ініцыялаў) — 51. Гэта — гравюры, партрэты, кампазіцыі і ілюстрацыі прыкладнога характару. Шмат якія гравюры і застаўкі Ф. Ска-рына пазначыў асабістым знакам-сігнетам, своеасаблівым гербам — выявамі сонца і сярпа месяца : чалавечымі тварамі, што сімвалізавалі кнігу як крыніцу мудрасці, ведаў і асветы. Упершыню ў гісторыі ўсходнеславянскага друкавання асветнік увёў тытульны ліст, тлумачальныя падзагалоўкі, пааркушавую нумарацыю, абзацы, г. зн. прыдаў кнізе сучасны выггляд. Па гэтай прычыне кнігі шырока распаўсюджваліся ў Еўропе і мелі вялізны ўплыў на чытачоў у многіх краінах свету.
«Напісанае застаецца», — гаварылі старажьггныя рымляне. Ф. Скарына пакінуў нашчадкам кнігі, у якіх засталіся самыя патаемныя, выпакутаваныя яго думкі. Гэтыя кнігі вялікага беларуса ўспрымаюцца сёння як самая дарагая нацыянальная рэліквія, як духоўны скарб, нацыянальная святыня, як сімвал усёй тысячагадовай беларускай культуры. Як запавет нашчадкам даносяцца да нас з XVI стагоддзя пра-нікнёныя і мудрыя словы Ф. Скарыны: «Любіце
кнігу, бо яна — крыніца мудрасці, ведаў і навукі, лекі для душы».
* * *
Распачатае Ф. Скарынам кнігадрукаванне хутка пашырылася на іншыя гарады Беларусі. Выдатнымі прадаўжальнікамі асветніцкіх традыцый Ф. Скарыны сталі Сымон Будны (1530—1593) і Васіль Цяпінскі (1540—1603). Гуманіст, тэолаг, рэлігійны рэфарматар, філолаг, гісторык, С. Будны заснаваў у Нясвіжы дру-карню і выдаў у 1562 г. на беларускай мове «Катэхізіс» (кнігу аб хрысціянскіх догматах у пьгганнях і адказах) і трактат «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам». Дзеяч рэфармацыйнага руху, пісьменнік, гу-маніст-асветнік, В. Цяпінскі заснаваў у сваім радавым маёнтку Цяпіна друкарню і ў 1580 г. выдаў «Евангел-ле», тэкст якога надрукаваны ў два слупкі на старабе-ларускай і царкоўнаславянскай мовах. Да «Евангел-ля» В. Цяпінскі напісаў палымяную патрыятычную
прадмову.
На Беларусі працягвалі сваю выдавецкую дзей-насць пасля ад'езду з Масквы Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец. Спачатку яны працавалі ў мястэчку За-блудаве. Потым Іван Фёдараў пераехаў на Украіну, а Пётр Мсцілавец у Вільню, дзе ў доме беларускіх куп-цоў Мамонічаў заснаваў новую друкарню. 3 друкарні Мамонічаў выйшлі першыя друкаваныя помнікі бе-ларскага і літоўскага заканадаўства «Трыбунал» і «Статут Вялікага княства Літоўскага». У Вільні так-сама дзейнічала брацкая друкарня, якая выдавала падручнікі, палемічныя артыкулы. У XVII ст. шырока разгарнулася кнігадрукаванне і ва Усходняй Беларусі:
У Магілёве і мястэчку Куцейна пад Оршай. Тут з 1630 г. працаваў вядомы друкар Спірыдон Собаль, які выпускаў танныя кнігі для пачатковага навучання і хатняга чытання. У Магілёве ў канцы XVII ст. праца-валі вядомыя друкары Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Яны выдавалі танныя, але пры гэтым багата ілюстраваныя кнігі. Друкарні існавалі таксама ў Брэс-це, Бялынічах, Ашмянах, Лоску, Любчы, Слуцку, Полацку, Шклове, Слоніме і іншых гарадах і мястэч-ках Беларусі.
|